Игра
“Палітовічы”

Вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання. Удзельнікі мусяць кіраваць горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы. У залежнасці ад аўдыторыі, гульня можа дасягаць розных мэтаў.

Спампуйце

Як узнік горад Палітовічы?

У 1995 годзе зацяжныя дажджы прывялі да павышэння ўзроўню рэк і грунтовых вод на поўдні Беларусі. Аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі да гораду Палітовічы былі разбураны вадой. Горад у глыбіні Палесся на доўгі час апынуўся на востраве, адрэзаны ад астатняй краіны тэрытарыяльна і сацыяльна.

Для эфектыўнага вырашэння праблем гораду жыхары стварылі спрошчанную сістэму кіравання па тагачасным дзяржаўным узоры. У той час, як уся краіна перажывала палітычныя змены, Палітовічы працягвалі жыць паводле канстытуцыі 1994 года пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”. Калі праз тры гады дарогі былі адрамантаваныя і сувязь з астатняй краінай узнавілася, ніхто не падумаў пра змену старога палітычнага ладу і горад пакінулі з ягоным наваяўленным Магдэбурскім правам.

Такім чынам, горадам дагэтуль кіруе аднапалатны парламент, які абіраюць кожныя чатыры гады. Ці змогуць Палітовічы стаць узорам лепшай Беларусі? Магчыма, іншыя беларускія гарады возьмуць прыклад з мясцовай сістэмы кіравання.

Тыдзень таму адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Вы – дэмакратычна абраныя дэпутаты ад розных партый Палітовічаў. Мы жадаем вам поспехаў у кіраванні горадам у бліжэйшыя чатыры гады!

Отзывы

Оказывается, быть депутатом захватывающе! Интересно было бы действительно быть на этом посту "Политический активист "Никогда бы не подумала, что политика может быть одновременно веселой и интересной. Я даже задумалась, не вступит в политическое партию. Я точно собираюсь сыграть в эту игру в своем городе и после обсудить с участниками местные проблемы.
Это же новый тип мышления - управлять. Очень мало людей задумываются о том, что они могут повлиять на процесс принятия решений. Игра помогает участникам почувствовать себя частью исполнительной власти и начать думать, как решать вопросы города. Она также дает возможность увидеть полную картину.
Testimonial #3
Testimonial #4

Чаму варта згуляць у “Палітовічы”?

Гульня “Палітовічы” - вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання. Удзельнікі мусяць кіраваць горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы. У залежнасці ад аўдыторыі, гульня можа дасягаць розных мэтаў.

Видео инструкция

Што патрэбна для гульні?

Спампуйце і раздрукуйце pdf-файл (у ім ёсць усе элементы гульні)
Скотч, Нажніцы, Кубік альбо мабільная прылада “Кубік” (для iPhone ці для Android)

  •   Спампуйце pdf-файл
  •   Раздрукуйце pdf-файл
  •   Склейте скотчем листы
  •   Вырежьте картинки
  •   Кубик
Спампуйце