Вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання. Удзельнікі мусяць кіраваць горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы. У залежнасці ад аўдыторыі, гульня можа дасягаць розных мэтаў.
СпампуйцеУ 1995 годзе зацяжныя дажджы прывялі да павышэння ўзроўню рэк і грунтовых вод на поўдні Беларусі. Аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі да гораду Палітовічы былі разбураны вадой. Горад у глыбіні Палесся на доўгі час апынуўся на востраве, адрэзаны ад астатняй краіны тэрытарыяльна і сацыяльна.
Для эфектыўнага вырашэння праблем гораду жыхары стварылі спрошчанную сістэму кіравання па тагачасным дзяржаўным узоры. У той час, як уся краіна перажывала палітычныя змены, Палітовічы працягвалі жыць паводле канстытуцыі 1994 года пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”. Калі праз тры гады дарогі былі адрамантаваныя і сувязь з астатняй краінай узнавілася, ніхто не падумаў пра змену старога палітычнага ладу і горад пакінулі з ягоным наваяўленным Магдэбурскім правам.
Такім чынам, горадам дагэтуль кіруе аднапалатны парламент, які абіраюць кожныя чатыры гады. Ці змогуць Палітовічы стаць узорам лепшай Беларусі? Магчыма, іншыя беларускія гарады возьмуць прыклад з мясцовай сістэмы кіравання.
Тыдзень таму адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Вы – дэмакратычна абраныя дэпутаты ад розных партый Палітовічаў. Мы жадаем вам поспехаў у кіраванні горадам у бліжэйшыя чатыры гады!
Гульня “Палітовічы” - вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання. Удзельнікі мусяць кіраваць горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы. У залежнасці ад аўдыторыі, гульня можа дасягаць розных мэтаў.
Спампуйце і раздрукуйце pdf-файл (у ім ёсць усе элементы гульні)
Таксама спатрэбяцца нажніцы, скотч, кубік альбо мабільная прылада “Кубік” (для iPhone ці для Android)